Афлайн СЕМІНАР
Па публічнай Палітыцы
Моладзевы Блок запрашае на эксклюзіўнае 3-дзённае мерапрыемства па публічнай палітыцы, адвакацыі і палітычнай філасофіі
Што ў праграме
Запрошаныя эксперты і эксперткі раскрыюць тэарытычныя аспекты публічнай палітыкі, прасоўвання інтарэсаў грамадска-палітычных групаў і індывідаў.
Сярод спікераў і спікерак будуць дзеючыя палітыкі з экс-сацыялістычных краінаў. Яны распавядуць пра асаблівасці трансфармацыі ў сваіх краінах, а таксама падзеляцца актуальным досведам працы.
Наш семінар — гэта не проста чарговая школа, а дыскусійная пляцоўка, дзе будзе магчымасць пазнаёміцца з камандай Моладзевага Блоку і разам абмеркаваць перспектывы развіцця Беларусі ў свабодны і прававы бок.
Тэорыя
Лепшыя практыкі
Дыскусіі

Спікеры Семінара*

  • Матэуш
    Міхнік
    Польскі аналітык, магістр эканомікі.

    Супрацоўнік Форума Грамадзянскага Развіцця (Польшча), даследвальнік узаемасувязі эканомікі і палітыкі.
  • Анджэй
    Прэндке
    Польскі палітык і грамадскі актывіст, чалец праўлення партыі "Навачэсна".

    У мінулым — кіраўнік моладзевага крыла "Навачэснай", даследавальнік польскага Фонду свабоднага рынку.
  • Канстанцін
    Несцяровіч
    Беларускі даследавальнік, магістр сацыялогіі.

    Аўтар шэрагу вядомых сацыялагічных даследаванняў, сябра даследавальніцкай групы Моладзевага Блоку.
  • Марцін
    Хмелёўскі
    Доктар філасофіі, палітолаг.

    Экс віцэ-прэзідэнт Польскага фонду свабоды і прадпрымальніцтва.

*У праграме таксама возьмуць удзел сябры каманды Моладзевага Блоку.

Адказваем на змястоўныя, арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні
F.A.Q.

Падаць заяўку на ўдзел

Падай заяўку ўжо зараз! Колькасць месцаў абмежаваная.