Што і як чытае беларуская моладзь?
Вынікі сацыялагічнага даследавання па выяўленні асаблівасцяў медыяспажывання за верасень 2023
Мэта даследавання — выявіць асаблівасці маладзёжнай аўдыторыі сацыяльных сетак і месэнджараў: спосабы выкарыстання, давер, каштоўнасці і погляды аўдыторыі, іх сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі і ўзровень запыту на беларускамоўны кантэнт.

Даследаванне дэманструе, якія характарыстыкі адрозніваюць карыстачоў кожнай платформы ад карыстачоў іншых платформаў. Гэта дазваляе сфармуляваць рэкамендацыі для прасоўвання, якія ўлічваюць асаблівасці аўдыторыі кожнай з пляцовак.


Мэта мяркуе выяўленне статыстычна значных адрозненняў паміж аўдыторыямі, але не мяркуе вызначэнне распаўсюджанасці тых ці іншых характарыстык. Іншымі словамі, даныя не паказваюць дакладныя лічбы распаўсюджанасці спосабаў выкарыстання, каштоўнасцяў, палітычных поглядаў ды іншых характарыстык як сярод моладзі ў цэлым, так і сярод кожнай з аўдыторый.


Падрабязней пра каштоўнасныя характарыстыкі беларускай моладзі вы можаце азнаёміцца тут.

Аб'ём выбаркі: 602 рэспандэнта (неімавернасная паточная выбарка).
Аб'ём
выбаркі
Метад збору інфармацыі
Мэтавая
Аўдыторыя
Анлайн-апытанне, шляхам самазапаўнення анкеты.
Рэкрутынг рэспандэнтаў з дапамогай рэкламы ў сацыяльных сетках (Facebook, Google Ads, Instagram, Vkontakte).
Выбарка прэзентуе беларускую моладзь (18-35 гадоў), якая карыстаецца інтэрнэтам і жыве ў гарадах 5К+.
Перыяд правядзення
Перыяд апытання рэспандэнтаў: 3-14 верасня 2023

Выбарка схільная двум памылкам рэпрэзентацыі: памылцы пакрыцця (coverage bias) і эфекту самаадбору. Наяўнасць сістэматычнай памылкі не дазваляе пераносіць атрыманыя размеркаванні на генеральную сукупнасць.


Аднак яно не адмяняе магчымасць пераносіць на генеральную сукупнасць вынік аналізу ўзаемасувязяў гэтых размеркаванняў. Да таго ж атрыманыя вынікі кансістэнтныя і супастаўныя з вынікамі іншых падобных даследаванняў. Іншымі словамі, выяўленыя асаблівасці сапраўды статыстычна значна адрозніваюць сабраныя аўдыторыі адзін ад іншага.

Асноўныя высновы
Для спажывання кантэнту беларуская моладзь актыўна карыстаецца 6 пляцоўкамі:
  • Telegram
    • Больш за іншых пляцовак падыходзіць для навіннага кантэнту і вядзення чатаў.
    • Валодае высокай ступенню даверу аўдыторыі.
    • Часцей запатрабаваная ў нелаяльнай уладзе аўдыторыі.
    • Часцей карыстаецца папулярнасцю ў маладзейшай аўдыторыі (18-23).
    • Часцей карыстаецца папулярнасцю ў больш індывідуалістычнай аўдыторыі.
  • YouTube
    • Больш за іншыя пляцоўкі падыходзіць для адукацыйнага і забаўляльнага кантэнту.
    • Пры гэтым, з'яўляецца найболей універсальнай па мэтам выкарыстання пляцоўкай з усіх.
    • Валодае высокай ступенню даверу аўдыторыі.
    • Часцей запатрабаваная ў нелаяльнай уладзе аўдыторыі.
    • Аўдыторыя YouTube вылучаецца падвышаным запытам на беларускамоўны кантэнт.
  • Instagram
    • Больш за іншыя пляцоўкі падыходзіць для забаўляльнага кантэнту і камерцыйнай дзейнасці.
    • З'яўляецца ўніверсальнай з пункта гледжання сацыядэмаграфічнай характарыстыкі і каштоўнаснага партрэта тыповага карыстача.
    • Часцей запатрабаваная ў нелаяльнай уладзе аўдыторыі.
  • TikTok
    • Прыкметна больш за іншыя пляцоўкі падыходзіць для забаўляльнага кантэнту.
    • Таксама падыходзіць для кантэнту, звязанага з самаразвіццём.
    • Кантэнт павінен апеляваць да незалежнасці і індывідуальнасці гледача.
    • Пляцоўка часцей за іншыя запатрабавана ў жаночай і маладзейшай аўдыторыі (18-23).
    • Таксама часцей за іншых запатрабавана ў жыхароў сярэдніх гарадоў (50-250К насельніцтва).
    • Падыходзіць для выхаду на аўдыторыю дзяржСМІ, а таксама «нейтральную» моладзь.
  • Viber
    • У асноўным выкарыстоўваецца для зносін у чатах (часцей за іншыя пляцоўкі — працоўных/навучальных).
    • Валодае нізкай ступенню даверу аўдыторыі.
    • Часцей за карыстаецца папулярнасцю ў больш кансерватыўнай аўдыторыі.
    • Часцей запатрабаваная ў прыхільнікаў дзейнай улады.
    • Часцей карыстаецца папулярнасцю ў больш старэйшай групы (30-35).
  • VKontakte
    • Больш за іншыя падыходзіць для стварэння супольнасцяў і абмеркаванняў у чатах.
    • Валодае нізкай ступенню даверу аўдыторыі.
    • Аўдыторыя VKontakte часцей за іншых не прымае меры інфармацыйнай бяспекі.
    • Часцей запатрабавана ў аўдыторыі дзяржСМІ і прыхільнікаў дзейнай улады.
    • Аўдыторыя YouTube выдзяляецца паніжаным запытам на беларускамоўны кантэнт.
Поўныя даныя даследавання:
Вышэй прыведзеныя толькі высновы даследчай групы на падставе атрыманых даных. Па спасылках ніжэй вы можаце азнаёміцца з поўнымі вынікамі даследавання як у выглядзе аналітычнай прэзентацыі, так і ў выглядзе табліц (са спасылкай на зыходны масіў):
Ёсць пытанні?
Звязацца з намі:
Contact@moladzbel.org
@moladzbel_bot (Telegram)