Што сабой уяўляе беларуская моладзь?
Вынікі сацыялагічнага даследавання па выяўленні каштоўнасных партрэтаў за верасень 2023
Мэта даследавання — выявіць распаўсюджаныя сярод моладзі каштоўнасныя профілі шляхам аналізу ўзаемасувязей паміж рознымі характарыстыкамі рэспандэнтаў. Даныя дэманструюць якія каштоўнасці часта характэрныя для адных і тых жа людзей настолькі, што ўтвараюць з іх шырока распаўсюджаныя тыповыя профілі.

Акрамя таго, даследаванне раскрывае як прыналежнасць да гэтых профіляў ўзаемазвязана з сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі, палітычнай пазіцыяй, геапалітычнымі перавагамі, выкарыстаннем розных сацыяльных сетак, а таксама спажываннем розных відаў СМІ.

Метадалогія даследавання базуецца на:
Аб'ём выбаркі: 602 рэспандэнта (неімавернасная паточная выбарка).
Аб'ём
выбаркі
Метад збору інфармацыі
Мэтавая
Аўдыторыя
Анлайн-апытанне, шляхам самазапаўнення анкеты.
Рэкрутынг рэспандэнтаў з дапамогай рэкламы ў сацыяльных сетках (Facebook, Google Ads, Instagram, Vkontakte).
Выбарка прэзентуе беларускую моладзь (18-35 гадоў), якая карыстаецца інтэрнэтам і жыве ў гарадах 5К+.
Перыяд правядзення
Перыяд апытання рэспандэнтаў: 3-14 верасня 2023
Даследаванне прадугледжвае выяўленне статыстычна значных па памеру сегментаў, але не прадугледжвае вызначэнне іх дакладных памераў. То бок сабраныя даныя не могуць дэманстраваць наколькі тыя ці іншыя сегменты, каштоўнасці, меркаванні, пазіцыі ці паводзіны распаўсюджаныя сярод усёй беларускай моладзі.

Такім чынам, вынікі апытання дазваляюць выявіць распаўсюджаныя сярод моладзі каштоўнасныя профілі шляхам аналізу ўзаемасувязей паміж характарыстыкамі рэспандэнтаў, але не даюць дакладных адсоткаў папулярнасці тых, ці іншых ідэяў, думак, меракаванняў, ці нават характарыстык.

Больш падрабязна з метадалогіяй і спецыфікай даследавання можна азнаёміцца ў аналітычнай прэзентацыі, спасылку на якую вы знойдзеце ўнізе старонкі.
Асноўныя высновы
Сярод беларускай моладзі вылучаецца пяць шырока распаўсюджаных каштоўнасных профіляў:
  • «Раскаваныя індывідуалісты»
    • Прагнуць новых уражанняў, задавалення сваіх патрэбаў і самастойнасці.
    • Збольшага вельмі маладыя людзі: 42% групы складаюць людзі
ва ўзросце 18-23.
    • Актыўна карыстаюцца Telegram (92%) і Instagram (90%).
    • Збольшага не падтрымліваюць дзейную ўладу (54%).
    • Часцей выступаюць за далучэнне Беларусі да Еўрапейскага Саюзу.
  • «Раскаваныя сацыяльна арыентаваныя»
    • Падобныя да «індывідуалістаў» у сваім імкненні да асабістай свабоды і самастойнасці.
    • Больш узроставая група: прадстаўлена пераважна людзьмі ва ўзросце 30-35.
    • Часцей жывуць у невялікіх гарадах (5-50К насельніцтва).
    • Адзначаюць асаблівую важнасць дабрабыту блізкіх, роўнасць усіх людзей, дбанне аб прыродзе.
    • Часцей за іншыя групы не маюць вышэйшай адукацыі.
  • «Каштоўнасна-нейтральныя»
    • Часцей не маюць нейкіх выразных каштоўнасцяў.
    • Менш астатніх прагнуць мець самастойнасць у прыняцці рашэнняў.
    • Верагодна, з'яўляюцца вынікам уплыву розных супрацьстаялых ідэяў.
    • Часцей жывуць у буйных гарадах.
    • Схільныя падтрымліваць дзейную ўладую.
  • «Аўтарытарныя»
    • Арыентаваныя на асабістую свабоду і дасягненне поспеху.
    • Больш астатніх шануюць магчымасць мець уладу над іншымі.
    • Схільныя карыстацца дзяржаўнымі СМІ.
    • Менш за астатнія групы карыстаюцца Instagram (61%).
    • Падтрымліваюць нейтралітэт Беларусі ці саюз з Расіяй.
  • «Кансерватыўныя»
    • Спалучаюць калектывісцкія каштоўнасці з высокім узроўнем сацыяльнай трывожнасці.
    • Дбаюць пра дабрабыт сваёй сям'і, а таксама прыроды і адчуваюць пагрозу гэтаму дабрабыту.
    • Знаходзяць абарону дабрабыту ў «моцнай руцэ» і эканамічным патэрналізме.
    • Часцей астатніх знаходзяцца ў шлюбе.
    • Схільныя падтрымліваць дзейную ўладу (60%) і дрэнна ставіцца да праціўнікаў улады.
Поўныя даныя даследавання:
Вышэй прыведзена толькі агульная характарыстыка сегментаў па вызначаных крытэрыях. Па спасылках ніжэй вы можаце азнаёміцца з поўнымі характарыстыкамі атрыманых сегментаў як у выглядзе аналітычнай прэзентацыі, так і ў выглядзе табліц (са спасылкай на зыходны масіў):
Ёсць пытанні?
Звязацца з намі:
Contact@moladzbel.org
@moladzbel_bot (Telegram)
Асноўнай прыладай для вылучэння партрэтаў з’яўляецца скарочаная (21 пункт) шкала базавых каштоўнасцяў. Выкарыстоўваўся з невялікімі зменамі пераклад на рускую мову, выкананы European Social Survey.
Арыгінальна шкала скарочаная да 12 пунктаў (па 3 на кожны параметр). Частка выкарыстаных фармуліровак – наш пераклад арыгінальных, а другая частка – мадыфікаваныя фармуліроўкі, выкарыстаныя ў даследаванні на расійскай выбарцы. Значэнні надзейнасці (альфа Кронбаха) для трох параметраў знаходзяцца ў межах 0,5-0,6. Параметр вертыкальнага індывідуалізму паказаў недастатковую надзейнасць: α=0,398.
Частка выказванняў са шкалы дзяржаўнага патэрналізма даследчага цэнтра ІПМ мы пакінулі без змен, частку змянілі, а таксама дадалі новыя, атрымаўшы 9 пунктаў шкалы (Альфа Кронбаха, α=0,808).
Выкарыстоўвался класічная методыка замярэння ўзроўню талерантнасці да розных сацыяльных груп.
Групоўка рэспандэнтаў заснавана на частаце выкарыстання канкрэтных СМІ. У сегменты актыўных аўдыторый дзяржаўных і недзяржаўных медыя трапляюць тыя, хто выкарыстоўвае іх раз на тыдзень ці часцей.