Што думае беларуская моладзь?
Вынікі сацыялагічнага даследавання Моладзевага Блоку за красавік-травень 2022
У разгар палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама развязанай Расіяй вайны супраць Украіны, настроі ў беларускім грамадстве асабліва палярызуюцца. Сярод іншых асабліва цікавым з'яўляецца вывучэнне поглядаў моладзі — найбольш актыўнай і мабільнай групы насельніцтва.

У межах нашай агульнай дзейнасці, даследчая група Моладзевага блоку сумесна з блогам «Нізкая Тэорыя» правяла ўласнае пілотнае сацыялагічнае даследаванне для таго, каб высветліць, што ўяўляе сабой пакаленне, якое ўсё ці амаль усё свядомае жыццё пражыло пад уладай Лукашэнкі.
Аб'ём выбаркі: 801 рэспандэнт (максімальная хібнасць 3,5% пры даверным інтэрвале 95%).
Метад збору інфармацыі
Мэтавая
Аўдыторыя
Анлайн-апытанне, шляхам самазапаўнення анкеты.
Рэкрутынг рэспандэнтаў з дапамогай рэкламы ў сацыяльных сетках (VK, OK, TikTok, FB, IG).
Выбарка прэзентуе беларускую моладзь (18-35 гадоў), якая карыстаецца інтэрнэтам.
Перыяд правядзення
Перыяд апытання рэспандэнтаў: 16 красавіка – 5 траўня 2022
Аб'ём
выбаркі
З-за згаданых асаблівасцяў рэпрэзентатыўнасці і спецыфікі рэкрутынгу ў выбарцы недапрадстаўлены малаадукаваныя і сельскія групы моладзі. Таму дадзеныя могуць быць перакошаны ў бок пратэстных настрояў. Параўнанне з вынікамі іншых даследаванняў дазваляе меркаваць, што гэты перакос можа складаць каля 15%.

Тым не менш, сабраныя дадзеныя дазваляюць у пэўнай ступені казаць пра тыя ці іншыя перавагі ў настроях мэтавай групы. Даследчая група Моладзевага блока будзе працягваць працаваць над новымі даследаваннямі, з улікам досведу дадзенага даследавання.
Асноўныя высновы:
1
Блок па стаўленні да інстытутаў і асноўных праблемах моладзі:
  • Сярод беларускай моладзі 17% адзначаюць, што падтрымліваюць дзеючую ўладу, а 82% – пратэстны рух.

  • У якасці актуальных праблемаў большасць адзначае невыкананне правоў чалавека, несумленныя выбары і палітычныя пераследы. Гэтыя праблемы на першым месцы сярод супернікаў улады, а сярод прыхільнікаў – эканамічныя.
2
Блок по палітычнай свядомасці і ўцягнутасці ў палітыку:
  • Найбольш вядомыя лідэры – Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. Найбольш вядомыя арганізацыі – БРСМ, Офіс Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйная Рада. Найбольш вядомыя незалежныя моладзевыя арганізацыі — Моладзевы блок і Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

  • Амаль усе (90%) удзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах 2020. У выбарах ніжэйшага ўзроўню, – да траціны, і на іх прыхільнікі ўлады былі больш актыўнымі за праціўнікаў. Каля 30% моладзі былі актывістамі ці валанцёрамі грамадскіх арганізацый.

  • 69% моладзі дэкларуюць гатоўнасць удзельнічаць у палітыцы і з'яўляюцца супернікамі ўлады. У якасці прымальнага спосабу ўдзелу яны часцей за ўсё называюць дэманстрацыі і пікеты. Менш актыўныя і прыхільнікі ўлады – часцей за ўсё петыцыі.
3
Блок по каштоўнасна-ідэалагічных устаноўках:
  • У каштоўнасным профілі пераважаюць спецыфічна-моладзевыя атрыбуты: фінансавая незалежнасць, адносіны з партнёрам, адукацыя, адказнасць. Прыхільнікі ўлады часцей адзначаюць важнасць сямейных каштоўнасцяў, радзей – грамадзянскіх.

  • У ідэалагічным профілі моладзі пераважаюць дэмакратычныя погляды, аднак сярод прыхільнікаў улады – аўтарытарныя.
4
Блок па міжнароднай палітыцы:
  • Найбольшая доля моладзі (42 %) лічыць Балта-Чарнаморскі саюз найбольш прывабным для Беларусі. Найбольшы ўзровень негатыву і недаверу – да Расіі і звязаных з ёю міжнародных арганізацыях.

  • У стаўленні да бягучай вайны пераважае ўстаноўка на ваенны і палітычны нейтралітэт.
Поўныя дадзеныя даследавання:
Вышэй прыведзена толькі частка атрыманых дадзеных. Па спасылках ніжэй вы можаце азнаёміцца з поўнымі вынікамі праведзенага даследавання як у выглядзе аналітычнай прэзентацыі, так і ў выглядзе табліц (са спасылкай на зыходны масіў):
Ёсць пытанні?
Звязацца з намі:
Contact@moladzbel.org
@moladzbel_bot (Telegram)