Асаблівая ўвага ў агітацыйны перыяд пры правядзенні розных «дыялогавых пляцовак» і «адкрытых дыялогаў» ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і пры іх асвятленні ў сацыяльных сетках і СМІ надавалася «патрыятычнаму выхаванню моладзі». Пры гэтым удзельнікі(-цы) такіх інфармацыйных мерапрыемстваў часта знаходзіліся ў залежным ад выступоўцаў_вак становішчы, і яўка на такія мерапрыемствы магла быць фактычна абавязковай.
Перадвыбарная агітацыя
пачалася ў беларускіх ВНУ яшчэ ўвосень 2023 года. Агітацыйныя мерапрыемствы праходзілі ў некалькіх вышэйшых навучальных установах Беларусі, уключаючы БелДУТ, МДПУ, ГрДУ, БДУ, Акадэмію МУС, Магілёўскі медыцынскі каледж і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Са студэнтамі_камі правялі семінары і дыялогавыя пляцоўкі.
Гэтая агітацыя таксама
тычылася дзейнасці выкладчыкаў(-ыц). Напрыклад, рэктар БДУ Андрэй Кароль на сустрэчы з выкладчыкамі(-цамі) геаграфічнага факультэта казаў аб неабходнасці штодня размаўляць са студэнтамі(-камі) пра ўдзел у выбарах, абмяркоўваць важнасць выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі і важнасць удзелу ў выбарах.
У той жа час, на такіх
мерапрыемствах студэнтаў(-ак), выкладчыкаў(-ыц) і нават школьнікаў(-іц) палохалі адказнасцю за ўдзел у «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці». Так, студэнтам(-кам) БрДУ правялі экскурсію ў Следчы Камітэт Брэсцкай вобласці і распавялі пра распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі.
Пра адказнасць за «экстрэмізм» таксама расказвалі і навучэнцам_кам Гомельскага педагагічнага каледжа, студэнтам_кам ВДАВМ, выкладчыкам(-цам) Барысаўскага каледжа, моладзі Нараўлянскага раёна і навучэнцам(-кам) СШ № 16 г. Мінска.
Адміністрацыя Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА)
прымушала студэнтаў(-ак) аддаваць подпіс за вылучэнне настаўніцы, дэканкі факультэта бізнесу і права БДСГА Наталлі Глушаковай у дэпутаты.
У Беларуска-Расійскім універсітэце 21 снежня
адбылося пасяджэнне студэнцкага савета з удзелам сябраў(-овак) саветаў факультэтаў «па пытаннях электаральнай кампаніі», якое праводзіла Таццяна Меньшыкава, намесніца начальніка ўпраўлення па працы з СМІ і маладзёжнай палітыкі Галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Магілёўскага аблвыканкама. Яна каротка распавяла пра Выбарчы кодэкс Беларусі і перайшла да тэмы ўдзелу студэнтаў(-ак) у выбарчай кампаніі. Галоўная мэта — выбары павінны прайсці з высокай студэнцкай яўкай, кіраваць якой будуць куратары ВНУ.
У МДУ ім. А. Куляшова была
створана Моладзевая інфармацыйная група, якая са снежня 2023 года праводзіла масавыя сустрэчы для студэнтаў(-ак) 1-4 курсаў на розных факультэтах. Лекцыі аб «прававых асновах удзелу выбаршчыкаў(-ыц) у працэдуры галасавання» рыхтавалі адабраныя студэнты(-кі), а курыраваў працу групы прарэктар універсітэта Эдуард Куцакоў. Асобна акцэнтавалася ўвага на «недапушчальнасці заклікаў да гвалтоўнага скідання ўлады».
У МДУ ім. Аркадзя Куляшова дзеючы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ігар Марзалюк
правёў агітацыйную лекцыю, дзе заклікаў студэнтаў і студэнтак, якія ўпершыню маюць магчымасць галасаваць, прыйсці на выбары дэпутатаў(-ак). Мерапрыемства называлася «Інфармацыйная сустрэча на тэму "Беларускі свет, беларускі выбар, беларускія выбары" са старшынём Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком». Лектар заклікаў моладзь прыйсці на ўчасткі 25 лютага і «зрабіць беларускі выбар – выбар на карысць моцнай дзяржавы, бо гэта адзіны спосаб легітымнай змены пэўных правілаў гульні і развіцця дзяржавы». Пры гэтым ён заклікаў студэнтаў(-ак) «не галасаваць за лузераў». Калі ва ўлётцы кандыдата_кі напісана, што яны часова беспрацоўныя, то, як заявіў Марзалюк, верыць такому чалавеку нельга. «Няўдачнікам не месца ў парламенце», — пафасна заключыў ён.
Таксама ідэалагічныя мерапрыемствы
адбываліся i ў МДУТ (дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій). Там 21 снежня праходзіў дзень інфармавання па тэме «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах». Лекцыю чытаў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ігар Пушкін. Вядомы ў горадзе гісторык адзначыў, што Беларусь — адзін з нямногіх куткоў бяспекі і стабільнасці, і ў пацвярджэнне слоў ён прыводзіў цытаты з прамовы Лукашэнкі.
У снежні 2023 года старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік
наведаў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе пераконваў супрацоўнікаў(-іц) і студэнтаў(-ак) у неабходнасці запланаваных выбараў, а таксама падкрэсліў, што змены ў краіне можна гарантаваць удзелам у выбарах, а не пратэстамі на вуліцах. Пазней Уладзімір Каранік праводзіў такія сустрэчы і ў іншых установах вышэйшай адукацыі Гарадзенскай вобласці.
У падобных сустрэчах таксама прымаў
удзел Юрый Караеў — былы міністр унутраных спраў Беларусі і адзін з кіраўнікоў жорсткіх разгонаў пратэстаў у 2020 годзе. Так, ён праводзіў сустрэчы з выкладчыкамі(-цамі) і студэнтамі(-камі) ГрДМУ і музычнага каледжу Гародні. Каб павысіць студэнцкую яўку на датэрміновым галасаванні, студэнтам_камі
абяцалі дадатковы выходны дзень.